У Беларусі адразу некалькі банкаў спынілі выдачу крэдытаў фізічным асобам. Сярод іх БПС-Сбербанк, Тэхнабанк, Абсалютбанк і іншыя.

БПС-Сбербанк ў раздзеле «Навіны» праінфармаваў аб часовым прыпыненні з 28 жніўня прыёму крэдытных заявак (заявак на павелічэнне крэдытнага ліміту) ад фізічных асоб.

«З улікам павышанага попыту і апераджальных тэмпаў прадастаўлення пазыковых сродкаў адносна бізнес-плана банкам прынята рашэнне часова прыпыніць выдачу крэдытных рэсурсаў прыватным кліентам, — паведамляе банк. — Пры гэтым крэдытныя заяўкі, прынятыя банкам не пазней за 27 жніўня 2020 г., будуць разгледжаны ва ўстаноўленым парадку. Раней заключаныя крэдытныя дагаворы абслугоўваюцца Банкам у звычайным рэжыме».

Выдаваць крэдыты з 28 жніўня перастаў і Тэхнабанк. «Прыпынены разгляд заявак на крэдытаванне фізічных асоб у рамках крэдытных прадуктаў і праграм овердрафтнага крэдытавання», — інфармуе сайт банка.

"З улікам павышанага попыту". Некалькі беларускіх банкаў спынілі выдачу крэдытаў фізічным асобам

Абсалютбанк таксама часова прыпыніў крэдытаванне.

"З улікам павышанага попыту". Некалькі беларускіх банкаў спынілі выдачу крэдытаў фізічным асобам

З 26 жніўня БТА Банк часова прыпыніў выдачу спажывецкага крэдыту «Універ», РРБ-Банку прыпыніў крэдытаванне яшчэ з 18 жніўня.

Чиытайце таксама: Курс продажи доллара банками взял рубеж в 3 рубля. По чем валюта в Гродно