Новости

Рэктар гродзенскага медуніверсітэта Сняжыцкі: «Мяне не звольнілі»

28 жніўня ў Telegram-каналах з’явіліся паведамленні пра тое, што рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктара Сняжыцкага знялі з пасады. Ён абверг Hrodna.life гэтую інфармацыю.

«Гэтая інфармацыя непраўдзівая. Я тэлефанаваў цяпер міністру, ён сказаў, што [інфармацыя аб звальненні - заўв. Hrodna.life] не адпавядае рэчаіснасці, — распавёў Віктар Сняжыцкі Hrodna.life. — Ніякіх пагроз не было, не ведаю, адкуль гэтая інфармацыя з’явілася. Я працягваю працаваць».

Інфармацыя пра звальненне рэктара з’явілася ў адным з Telegram-каналаў у 14:06, пазней гэтыя звесткі апублікаваў і канал «Наша Н**а».

У 15:08 звальненне рэкатара абверг ананімны Telegram-канал «Гродненские сливы», а ў 15:11 — афіцыйны канал Мінздароўя.

Раней СМІ Гродна і вобласці паведамлялі аб тым, што Віктар Сняжыцкі асуджаў дзеянні сілавікоў у Facebook. «Дарагія сябры! Падтрымліваю сваіх калегаў-медыкаў, і ўсіх, хто пратэставаў супраць гвалту і затрыманняў. Кадры, якія сведчаць аб жорсткіх збіваннях дэманстрантаў - шакуюць. Толькі народ Беларусі, яго воля вызначыць, як нам жыць далей», — цытаваў S13 Сняжыцкага. Цяпер такога запісу ў Facebook рэктара медуніверсітэта няма.

Віктар Сняжыцкі з’яўляецца членам Савета Рэспублікі.

Чытайце таксама: Реаниматолог из Гродно про Covid-19: «Мы лечили вас честно. Но статистику спускали сверху»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024