Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Кіраўніка каталікоў Беларусі мітрапаліта Кандрусевіча не ўпускаюць у краіну - Hrodna.life - навіны Гродна

Галаву каталіцкага касцёла Беларусі, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, беларускія памежнікі не ўпускаюць у Беларусь, паведамляе «Радыё С**бода». Кандрусевіч — грамадзянін Беларусі, вяртаўся дадому з Польшчы.

«Я знаходжуся на пераходзе ў Кузьніцы Беластоцкай, мяне не пусцілі, — сказаў „С**бодзе“ мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч па тэлефоне з польскім нумарам. — Потым будзе заява. Пакуль нічога больш сказаць не магу».

Мітрапаліт Кандрусевіч з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.

Прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёлу айцец Юры Санько паведаміў С**бодзе, што мітрапаліт Кандрусевіч вяртаўся з Польшчы, ён знаходзіўся там тыдзень на адпачынку:

«Тое, што здарылася на мяжы, яму зусім незразумела, яму там ніяк не патлумачылі прычыны такіх дзеяньняў. Я зь ім у к антакце, ён чакае цяпер на мяжы, на стан здароўя ня скардзімцца, хоць нядаўна ён перанёс апэрацыю і рэабілітацыю. Кандрусевіч зьяўляецца грамадзянінам Беларусі. Мы тут у Беларусі спрабуем цяпер разабрацца ў гэтай сытуацыі».

Службовыя асобы з беларускага боку каментароў не даюць.

Кандрусевіч: «Ёсць падставы меркаваць, што выбары праходзілі несумленна»

27 жніўня Тадэвуш Кандрусевіч зрабіў заяву наконт блакавання людзей сілавікамі ў Чырвоным касцёле ў Мінску ў час разгону акцыі пратэсту 26 жніўня. Ён адзначыў, што блакаванне выхадаў святыні і стварэнне перашкоды для свабоднага руху людзей з’яўляецца грубым парушэннем правоў вернікаў і свабоды веравызнання.

«Неадэкватныя і супрацьпраўныя дзеянні, якія мелі месца на тэрыторыі касцёла святога Сымона і святой Алены, павінны быць расследаваны, а вінаватыя панесці пакаранне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь», — адзначыў ён.

30 жніўня Тадэвуш Кандрусевіч даў інтэрвью польскаму хрысціянскаму тэлеканалу TV Trwam. У ім ён выказаўся, што беларускі народ «дарос да таго, каб адстойваць свае правы, і гэта ўжо іншае пакаленне, чым 26 гадоў таму».

«Ёсць падставы меркаваць, што выбары праходзілі несумленна <…> Касцёл у Беларусі хоча мірнага вырашэння», — цытуе яго каталіцкі партал catholic.by паводле radiomaryja.pl. Таксама ён выказаў занепакоенасць тым, што ніхто з кандыдатаў на выбарах 9 жніўня не казаў пра духоўныя каштоўнасці. Тадэвуш Кандрусевіч дадаў, што разам з адносінамі з Расіяй Беларусь павінна імкнуцца да захавання свайго суверэнітэту

Тадэвуш Кандрусевіч родам з-пад Гродна

Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся ў вёсцы Адэльск пад Гродна ў 1946 годзе. У 1964 году паступіў на энергамашынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута, які ў 1970 г. скончыў на «выдатна» з дыпломам інжынера-мэханіка. У 1981 г.скончыў Духоўную семінарыю ў Коўне (Каўнас, Літва), прыняў святарскае пасвячэнне.

У 1989 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ прызначыў кс. Тадэвуша Кандрусевіча тытулярным біскупам Гіпона-Дзарыцкім і Апостальскім Адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі.

Тадэвуш Кандрусевіч заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную сэмінарыю, спрыяў вяртанню і адкрыццю каля 100 раней зачыненых касцёлаў, спрычыніўся да выдання «Парадку Імшы» і «Катэхізісу» на беларускай мове.

З 1991 г. Тадэвуш Кандрусевіч стаў арцыбіскупам і быў прызначаны Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду эўрапейскай часткі Расеі. У 2007 году папа Бэнэдыкт XVI менаваў Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Менска-Магілёўскім, перавёўшы яго з архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.