Навіны

У Гродне студэнты і выкладчыкі сабралі подпісы за новыя выбары і свабоду для палітвязняў

Больш за 2 тысячы студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падпісаліся пад адкрытым зваротам. Купалаўцы патрабуюць справядлівага пакарання вінаватых у гвалце сілавікоў, новых выбараў і вызвалення палітвязняў.

Аўтары звароту пішуць, што «не могуць моўчкі назіраць за тым, што адбываецца цяпер у нашай краіне». Яны адзначаюць масу парушэнняў на выбарах 9 жніўня і іх неадпаведнасць законам, збіццё мірных дэманстрантаў, катаванні. У звароце купалаўцы просяць падтрымаць іх патрабаванні:

1. Прыцягнуць да адказнасці ўсіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вінаватых у збіцці і забойствах пратэстоўцаў;
2. Вызваліць усіх палітвязняў і асоб, затрыманых за ўдзел у мірных пратэстах і выказванне свайго меркавання;
3. Прызнаць праведзеныя 9 жніўня выбары несапраўднымі, правесці новыя сумленныя выбары;
4. Прыцягнуць да адказнасці асоб, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў.

Чытайце таксама: Ректор ГрГУ им. Янки Купалы пообещала поддержать студентов и сотрудников, пострадавших при задержании силовиками

На момант публікацыі зварот падпісалі амаль 2300 чалавек. Сярод іх студэнты ўсіх факультэтаў універсітэта, магістранты, выпускнікі розных гадоў, каля 60 выкладчыкаў.

Таксама ініцыятыўная група Купалаўскага ўніверсітэта мае намер стварыць грамадскую арганізацыю, якая пачне дзейнічаць у ВНУ. Пра гэта стала вядома пасля сустрэчы прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы з Уладзімірам Каранікам, старшынёй гродзенскага аблвыканкама.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024