У краіне дастаткова складаная грамадска-палітычная абстаноўка, а да любых глабальных зменаў трэба падыходзіць узважана і канструктыўна, а не праз выхады на вуліцу. Пра гэта старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік сказаў на сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта 31 жніўня, паведамляе сайт універсітэта.

Змены вырашаюцца не праз выхады на вуліцу, а шляхам стварэння грамадскіх прадстаўніцтваў, якія выказваюць інтарэсы грамадзян: «Вы можаце ствараць як выкладчыцкія, так і студэнцкія альбо змешаныя аб’яднанні, актывісты ў якіх стануць на перамоўную пазіцыю і будуць прадстаўляць канструктыўныя, абгрунтаваныя ў прававым полі патрабаванні».

Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся як пытанні прафесійныя, аб аснашчанасці медыцынскіх устаноў, аб кадравым складзе ўстаноў аховы здароўя, так і пытанні, якія хвалююць кожнага жыхара краіны.

Уладзімір Каранік адказаў на пытанні выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта.