22 жніўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Каранік на кіраўніком Гродзенскай вобласці.

Да цяперашняга часу Уладзімір Каранік кіраваў Міністэрствам аховы здароўя. Яго кандыдатуру Лукашэнка прапанаваў падчас сустрэчы ў Гродне з дэпутатамі абласнога савета, перадае БелТА.

Абласныя дэпутаты прагаласавалі ў падтрымку прызначэння.

«Для мяне гэта вялікая страта. Бо гэта геройскі чалавек у часы каранавіруса. Калі б не ён, нам было б вельмі цяжка. Гэта быў першы памочнік прэзідэнта па ўсіх пытаннях, першы генерал, які выконваў мае ўказанні. І мы ж правільна паступілі», — сказаў Лукашэнка.

«Вы першы губернатар, якога прадставілі проста на плошчы. Ад Вас многае належыць! Вы павінны дапамагчы Гродзенскай вобласці!».

Уладзімір Каранік нарадзіўся ў 1973 годзе ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1996 па 2011 г. працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава. Быў лекарам-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай анкапаталогіі, загадчыкам аддзялення таракальнай хірургіі РНПЦ.

З 2011 года да прызначэння міністрам аховы здароўя ў 2019-м займаў пасаду галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.