Ваенная тэхніка пашкодзіла дарогу ў Ласосна-4. Жыхары звярнуліся да ўладаў і вайскоўцаў, але адказ пакуль не атрымалі

Ноччу з 16 на 17 жніўня ваенная тэхніка на гадзіну заблакавала рух для жыхароў Ласосна-4 і пашкодзіла дарогу. У ноч з 3 на 4 верасня гусенічная тэхніка вярталася ў частку і зноў нанесла пашкоджанні дарожнаму пакрыццю і тэхнічным элементам дарогі. Мясцовыя жыхары склалі калектыўны зварот і адправілі яго кіраўніцтву Гродзенскага гарвыканкама і Заходняга аператыўнага камандавання. Адказ яны пакуль не атрымалі, хоць прайшло 15 дзён, адведзеныя законам.

У звароце жыхары апісалі праблему. «Рух тэхнікі працягваўся больш за гадзіну. На працягу ўсяго гэтага часу для жыхароў мікрараёна быў зачынены праезд у горад, не было магчымасці для праезду аўтамабіляў экстранных службаў (хуткая дапамога, МНС, міліцыя) у выпадку неабходнасці.

У выніку руху ваеннай тэхнікі новае дарожнае пакрыццё было пашкоджана: па ўсім пакрыцці з’явіліся ўвагнутасці і драпіны ад гусеніц, разбітая абза дарогі, на праезнай частцы шмат пяску".

Таксама жыхары пералічваюць праблемы, якія засталіся пасля вяртання тэхнікі ў верасні:

  • разбіты бартавы камень ля павароту на Добрую вуліцу (Ласосна-3) на працягу каля дзесяці метраў;
  • разбіты бартавы камень і тактыльная плітка на пешаходным пераходзе ля паўднёвага краю гаражоў каля Ласосна-3;
  • разбіты асфальтавы пласт на ўсім працягу дарогі ад Гарадзенскай вуліцы да Ласосна-4, у прыватнасці каля люка пры павароце на Вербавую вуліцу і каля пешаходнага пераходу ля паўднёвага краю гаражоў каля Ласосна-3;
  • бруд, вынесены з поля, па якім рухалася тэхніка, расцягнуты па дарозе ад Гарадзенскай вуліцы больш чым на кіламетр у бок Ласосна-4.

Гарвыканкам: тэрміны разгляду звароту працягнулі

Жыхары мікрараёна Ласосна-4 г. Гродна просяць ліквідаваць пашкоджанні і прыняць меры, каб у далейшым ваенная тэхніка перамяшчалася ў аб’езд участка, які з’яўляецца адзіным праездам у горад.

Калектыўны зварот перадалі 18 жніўня ў гарвыканкам на імя Мечыслава Гоя і 19 жніўня — у Заходняе аператыўнае камандаванне на імя камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Віктара Гулевіча. Зварот падпісаў 21 чалавек — па аднаму чалавеку з дома, усяго ў мікрараёне 100 дамоў.

На 4 верасня, спуся 17 дзён, адказ жыхары не атрымалі. У Гродзенскім гарвыканкаме паведамілі Hrodna.life, што на звароты адказваюць на працягу 15 дзён. У выпадку, калі патрэбныя дадатковыя выезды і вывучэнні, тэрмін адказу можа працягвацца да месяца. Жыхары сказалі, што іх не апавясцілі аб падаўжэнні тэрмінаў разгляду звароту. Атрымаць каментар у Заходнім аператыўным камандаванні Hrodna.life не ўдалося.

Зварот у Гродзенскі гарвыканкам

Жыхары: ёсць і іншыя праблемы

Таксама жыхары звяртаюць увагу, што будаўніцтва дарогі пачалося ў канцы 2019 года пасля працяглых неаднаразовых зваротаў у органы ўлады. Праект дарогі да канца не рэалізаваны, з прычыны недастатковага фінансавання, аб’ект у эксплуатацыю не здадзены, што пацвярджае адказ ад Гродзенскага гарадскога ЖКГ. Таксама жыхары просяць разгледзець пытанне аб падаўжэнні гарадскіх аўтобусных маршрутаў да мікрараёна Ласосна-4.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024