Міністр адукацыі даручыў узмацніць меры бяспекі ў ВНУ і школах

Ігар Карпенка, Міністр адукацыі Беларусі, даручыў гарантаваць бяспеку вучняў, выкладчыкаў і работнікаў устаноў пры арганізацыі навучальнага працэсу і знаходжання ў адукацыйных установах. Пра гэта паведамляе міністэрства ў сваім Telegram-канале, піша Onliner.by.

У прыватнасці, плануецца наступнае:

  • прыняць дадатковыя меры па ўзмацненні кантролю доступу старонніх ва ўстановы адукацыі, а таксама іншыя меры па ўмацаванні ў іх рэжыму бяспекі;
  • арганізаваць узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых службаў, у тым ліку органаў аховы і правапарадку, у мэтах выканання практычных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання грамадзян ва ўстановах адукацыі.

Лісты з гэтымі даручэннямі накіраваны ва ўсе ўстановы адукацыі.

Учора Telegram-канал «Молодежный поезд» апублікаваў тэзісы размовы з Ігарам Карпенкам: 1 верасня ў Мінску было затрымана 34 студэнты і «большасць з іх адпусцілі», міністр чытае розныя Telegram-каналы (называць іх не стаў) і паскардзіўся, што ВНУ не прадстаўленыя на гэтай платформе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024