Навіны

А1 кампенсуе абанентам адключэнні інтэрнэту па патрабаванням дзяржорганаў. Каму і як менавіта

А1 кампенсуе сваім абанентам адключэнні мабільнага інтэрнэту ў Мінску 23, 26 і 30 жніўня, звязаныя з патрабаваннем дзяржаўных органаў. Агульны час перабояў у працы сэрвісу склаў 6 гадзін 16 хвілін. Кампенсацыю ў выглядзе бясплатнага трафіку, званкоў або зніжкі па абаненцкай плаце атрымаюць і фізічныя, і юрыдычныя асобы.

Раней кліентам кампаніі ўжо карэктавалі абаненцкую плату за трое сутак з 9 па 11 жніўня праз недаступнасць інтэрнэт-сэрвісаў па незалежных ад кампаніі прычынах.

Чарговая кампенсацыя звязана з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту, якія ўводзіліся па патрабаваннях дзяржаўных органаў у сетках усіх аператараў у Мінску тры разы ў жніўні 2020 года, — распавялі ў прэс-службе кампаніі. — Кампенсацыі будуць прызначаныя ўсім катэгорыям абанентаў А1, якіх закранула праблема недаступнасці сэрвісаў у названы перыяд, у выглядзе дадатковага бясплатнага інтэрнэт-трафіку, або бясплатных хвілін званкоў ва ўсе сеткі, або 50% зніжкі ад штодзённай абаненцкай платы".

Кампенсацыі налічаць паводле алгарытма:

  1. Фізічныя асобы — абаненты мабільнай сувязі - з тарыфамі, дзе ў абаненцкую плату менш за 15,00 руб. на месяц уваходзіць інтэрнэт-трафік, атрымаюць як кампенсацыю пакет бясплатных 500 МВ інтэрнэт-трафіку на 30 дзён карыстання
  1. Фізічныя асобы — абаненты мабільнай сувязі - з тарыфамі, дзе ў абаненцкую плату больш за 15,00 руб. на месяц уваходзіць інтэрнэт-трафік, атрымаюць як кампенсацыю пакет 1 ГБ бясплатнага інтэрнэт-трафіку на 30 дзён карыстання
  1. Фізічныя асобы — абаненты мабільнага інтэрнэту, якія карыстаюцца платнымі інтэрнэт-пакетамі/тарыфамі, у якія ўключаны толькі інтэрнэт-трафік, незалежна ад аб’ёма і хуткасці, атрымаюць кампенсацыю ў памеры 50% ад штодзённай абаненцкай платы за пакет/інтэрнэт-тарыф
  1. Фізічныя асобы — абаненты тарыфнага плана «Без Ліміту» - атрымаюць як кампенсацыю пакет 50 бясплатных хвілін званкоў ва ўсе сеткі на 30 дзён карыстання
  1. Юрыдычныя асобы — абаненты мабільнай сувязі - атрымаюць кампенсацыю на тарыфных планах з уключаным трафікам ад 500 МБ да 9 ГБ у памеры 30% штодзённай абаненцкай платы за адзін дзень адсутнасці сэрвісу; на тарыфных планах з уключаным трафікам ад 10 ГБ — у памеры 50% штодзённай абаненцкай платы за адзін дзень адсутнасці сэрвісу; абаненты мабільнага інтэрнэту з тарыфамі/платнымі інтэрнэт-пакетамі, у абаненцкую плату/кошт якіх уключаны толькі інтэрнэт-трафік, незалежна ад аб’ёму і хуткасці - у памеры 100% ад штодзённай абаненцкай платы/кошту пакета за адзін дзень адсутнасці сэрвісу.

Поўны спіс тарыфных планаў і паслуг, па якім дадуць кампенсацыю, ёсць на сайце кампаніі.

Карэкціроўкі абаненцкіх плат фізічным асобам правядуць цягам 10 каляндарных дзен, аб чым абанентаў апавесцяць праз SMS.

У кампаніі дадалі, што кампенсацыі праводзяцца кожны месяц, у якім фіксуюцца пагаршэнне якасці сэрвісу або часовая недаступнасць у сувязі з патрабаваннямі дзяржавы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024