Студэнтаў ГрДу ім. Янкі Купалы выклікалі на савет прафілактыкі за акцыі салідарнасці

Адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы занепакоеная мірнымі акцыямі салідарнасці ў карпусах ВНУ. Мерапрыемствы не шкодзяць навучальнаму працэсу і праходзяць выключна на перапынках, сцвярджае ініцыятыўная група ў Telegram-канале.

«Запрасілі некалькіх студэнтаў (нават тых, хто не ўдзельнічаў у спевах). Выклікалі па адным у аўдыторыю. Там, акрамя прарэктара па выхаваўчай працы, знаходзілася яшчэ каля 20 чалавек, уключаючы дэканаў факультэтаў. Студэнтам распавялі аб парушэнні закона аб культурна-масавых мерапрыемствах і ўнутраных правілаў ВНУ. Цікавіліся, што падштурхнула кожнага выканаць некалькі твораў такім чынам. Частка студэнтаў патлумачылі свой матыў жаданнем падтрымаць нацыянальную музычную культуру. У адказ члены савета выдалі запрашэнне ў гурток, дзе, на іх думку, студэнты могуць у поўнай меры выказаць свой творчы патэнцыял», — напісалі ў Telegram-канале аб савеце па прафілактыцы правапарушэнняў, якія прайшоў 10 верасня.

На раду былі выкліканыя і студэнты, якія парушылі, як лічыць адміністрацыя, правілы пражывання ў інтэрнаце-там знайшлі бел-чырвона-белы сцяг.

Ціск пачаўся і на выкладчыкаў ВНУ, якія падпісалі зварот з патрабаваннямі. Тады на сустрэчы з Ірынай Кітуркам, рэктарам ГрДУ, ініцыятыўнай групе абяцалі не аказваць ціск на глебе палітычных поглядаў.

В Гродно студенты и преподаватели ГрГУ собрали подписи за новые выборы и свободу политзаключенных

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024