Новости

Мытнікі запыталі пацверджанне таго, што ў «Гары Потэры» не заклікаюць да звяржэння беларускай улады

У выдавецтве «Янушкевіч» у перакладзе на беларускую мову выходзіць кніга «Гары Потэр і таемная зала». Па патрабаванні мытні выдавецтва павінна падрыхтаваць ліст аб тым, што ў кнізе «няма заклікаў да звяржэння дзейнай улады».

«Звычайная фармальнасць. Кніга ж — гэта магутная ідэалагічная зброя. Быццам бы цяпер гэта абавязкова для ўсёй кніжнай прадукцыі», — распавёў Hrodna.life выдавец Андрэй Янушкевіч.

У выдавецтве паведамілі, што кніга надрукаваная за мяжой, яе наклад вязуць у Беларусь.

Выдавецтва плануе падрыхтаваць такую даведку для рэгіянальнай мытні, расказаць пра сюжэт «Гары Потэра», а таксама чым вядомая гэтая кніга.

Старт продажаў «Гары Потэра і таемнай залы» запланаваны на 26 верасня ў мінскай краме «Светач».

Раней, у 2019 годзе, у перакладзе на беларускую мову выйшла першая кніга — «Гары Потэр і філасофскі камень».

— Мы пастараемся зрабіць лепшае выданне, чым у нашых суседзяў, бо маем магчымасць улічыць іх памылкі і пралікі, прыслухацца да заўваг чытацкай аўдыторыі, якая прачытала ў свой час кнігу на іншых мовах. Я ў захапленні ад працы перакладчыцы Алены Пятровіч — гэта найвышэйшы ўзровень падыходу да справы. Для нас вялікі гонар выканаць гэтую пачэсную місію — выпусціць кнігу пра ўжо сапраўды легендарнага Гары Потэра на роднай мове, — кажа Андрэй Янушкевіч.

Па-ангельску першую кнігу пра Гары Потэра выдалі ў 1997 годзе. Гісторыя пра юнага чараўніка пабіла ўсе магчымыя рэкорды і стала бэстсэлерам ва ўсім свеце. Яе перавялі больш чым на 80 моваў. Прададзена ўжо больш за 500 мільёнаў асобнікаў. Паводле ўсіх кніг серыі знятыя ў Галівудзе шырока вядомыя блокбастары.

Падзяліцца
Меткі: літаратура

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024