Новости

На «Гродна Азот» спыненыя два цэхі. Прычына — аварыя на адным з іх

15 верасня з’явілася інфармацыя аб спыненні двух цэхаў на «Гродна Азот»: Аміяк-3 і Карбамід-4. Спыненне аварыйнае — паломка адбылася ў цэху Аміяк-3, паведаміла Hrodna.life крыніца на прадпрыемстве.

«Што-то стала працякаць, цэх спынілі, а Карбамід-4 — на разгрузцы, пакуль не адрамантуюць», — распавяла Hrodna.life супрацоўніца «Гродна Азот». Два цэхі тэхнічна ўзаемазвязаны, таму абодва спыніліся.

Вытворчасць працуе так, што калі спыняецца цэх, трэба спаліць рэшткі газу, скінуць ціск у апаратах. У такіх выпадках з Гродна бачны «факел» над «Азотам».

Фота даслаў чытач Hrodna.life

Колькі будзе доўжыцца рамонт, пакуль невядома. Таксама супрацоўніца «Азоту» распавяла, што 18 верасня плануюць спыніць на рамонт цэх Аміяк-4.

Іншая крыніца на прадпрыемстве таксама пацвердзіла Hrodna.life, што цэхі спыненыя для рамонту. Цэх толькі пачалі спыняць, бо ён вялікі, патлумачыў супрацоўнік прадпрыемства.

«У цэху „Аміяк-3“ каля 18.30 на адной з установак выйшаў з ладу датчык узроўню, з-за чаго адбылося спыненне сістэмы. Выпуск прадукцыі на час спынення працы сістэмы не перапыняўся, бо аміяк пастаўляўся са сховішча. Цяпер спецыялісты запускаюць сістэму. Днём раней быў тэхнічны збой у цэху „Карбамід-4“, праблему ліквідавалі на працягу гадзіны», — паведамілі на прадпрыемстве.

Факел над «Азотам» з шашы на Путрышкі (Р145). Відэа Alex Taler

15 верасня ў Тelegram-каналах сталі распаўсюджвацца заклікі правесці 16 верасня Дзень салідарнасці з страйкоўцаў: не выходзіць на працу пад любым прэтэкстам. Тады ж з’явілася інфармацыя аб спыненні цэхаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024