Навіны

«Сімвал новай чыстай Беларусі». Нявесты ў бел-чырвона-белых сукенках выйшлі на акцыю ў Гродне

10 гродзенак выйшлі 17 верасня на акцыю за Беларусь у вобразе нявест, апранутых у бел-чырвона-белыя сукенкі. Яны выбралі гэты вобраз, таму што гэта чысціня і нявіннасць. Ды і іншых спосабаў, акрамя як праз мастацтва, у Беларусі пратэставаць не засталося, лічаць яны.

 — Нас пазбавілі ў апошні час усіх законных спосабаў пратэсту, усіх законных спосаб супраціўляцца сістэме, і арт-праекты дапамагаюць нам выказаць сваё незадавальненне і сваю пазіцыю ў дачыненні да гэтага пытання. Да таго ж дзяўчынкі ў гэтым «сезоне» паказалі сябе як вельмі моцны згуртаваны калектыў, — сказала Hrodna.life адна з удзельніц. — Трэба ўдзельнічаць ва ўсіх ініцыятывах, якія з’яўляюцца ў нашым горадзе. Гэта адзіны спосаб паказаць сябе, сказаць, што мы думаем, і быць пачутымі або ўбачанымі.

Дзяўчаты выйшлі на пратэст супраць гвалту. «Усе ведаюць, што пасля выхаду жанчын на вуліцы пратэсты перацяклі ў больш мірнае рэчышча. Мы хочам выступіць сімвалам мірных пераменаў і мірных пратэстаў у Беларусі. Нявесты — гэта нявінныя панны, якія выходзяць у белых чыстых сукенках. Гэта сімвал новай чыстай Беларусі, — сказала Hrodna.life яшчэ адна ўдзельніца акцыі.

Фото: Елена Ковальчук
Фото: Елена Ковальчук
Фото: Елена Ковальчук
Фото: Елена Ковальчук
Фото: Елена Ковальчук
Фото: Елена Ковальчук
Фото: Елена Ковальчук
Фото: Елена Ковальчук
Фото: Елена Ковальчук
Фото: Елена Ковальчук
Фото: Елена Ковальчук

Я лічу, што кожны чалавек у сучаснай Беларусі мае права на выказванне ўласнага меркавання. Нас павінны пачуць, таму што тое, што робіцца цяпер, — гэта нешта немагчымае. Вобраз нявесты — гэта чысціня, сумленнасць, нявіннасць і мір. Мы за мір ва ўсім свеце і супраць гвалту, — сказалі ўдзельніцы Hrodna.life.

Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская
Фото: Надежда Вишневская

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024