20 верасня «Маршы салідарнасці» адбыліся ў Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Жодзіне, Лідзе, Ваўкавыску, Навагрудку, Смаргоні, Ваўкавыску, Салігорску, іншых гарадах, піша nashan**a.by.

Паводле падліку праваабаронцаў, падчас пратэстных акцый было затрымана больш за 240 чалавек. Спіс затрыманых абнаўляецца.

Агульная колькасць затрыманых у Беларусі за час пратэстаў па стане на вечар 20 верасня перавысіла, як мінімум, 12 100 чалавек, што складае 0,13% ад насельніцтва краіны. Гэта больш, чым было інтэрнавана ў Польшчы часоў «Салідарнасці». Там за перыяд ваеннага становішча былі інтэрнаваныя 10 123 чалавекі.