Актывістаў Вадзіма Саранчукова, Юрыя Юрэвіча, Лізавету Мерляк і Мікалая Лемяноўскага судзілі ў судзе Ленінскага раёна 23 верасня за ўдзел у мірных акцыях у жніўні і верасні (арт.23.34 КаАП). Ім прысудзілі штрафы, паведамляе harodniaspring.org.

Вадзіма Саранчукова суддзя Генадзь Мазайла асудзіў на штраф у 30 базавых велічынь (810 рублёў) за ўдзел у мірнай акцыі 19 жніўня (ч.3 арт.23.34 КаАП).

Суддзя Наталля Козел прысудзіла Лізавеце Мерляк паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП штраф у 10 базавых велічынь (270 рублёў) за ўдзел у акцыі 30 жніўня). Суддзя Мікалай Сяргейка аштрафаваў Юрыя Юрэвіча па тым жа артыкуле за акцыю 6 верасня на 10 базавых велічынь.

Наталья Козел таксама асудзіла Мікалая Лемяноўскага за ўдзел у шэсці ў Гродне 6 верасня. У выніку судовага паседжання Козел прысудзіла штраф Лемяноўскаму 15 базавых велічынь (405 рублёў).