З 23 верасня пачнуцца паўторныя супрацьклешчавыя апрацоўкі. Першай на чарзе сцежка здароўя ў Пышкі. Парк Жылібера і ўрочышча Ласосна апрацуюць 24 верасня. 25 верасня плануецца апрацоўка Румлёва і лясных масіваў па вуліцах Кабяка і Томіна, паведамляе grodnonews.by.
Супрацьклешчавыя апрацоўкі будуць праводзіць спецыялісты дэзінфекцыйнага аддзялення занальнага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі метадам распылення рэкамендуемага Міністэрствам аховы здароўя прэпарата для знішчэння іксодавых кляшчоў. Як запэўнілі ў цэнтры, усё пройдзе ў бяспечным рэжыме для здароўя людзей і захаванасці прыродных біятопаў. Агульная плошча апрацоўкі - 26 гектараў. Гэта галоўным чынам тэрыторыі ў раёне пешаходных і веладарожак, спортпляцовак і іншых месцаў арганізаванага адпачынку насельніцтва.
Апрацоўку зон адпачынку ад кляшчоў Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі праводзіць кожны год. Час вызначаецца з улікам актыўнасці кляшчоў.
Гродзенскі занальны ЦГЭ звяртае ўвагу жыхароў горада на тое, што наведванне зон адпачынку, дзе праводзяцца супрацьклешчавыя апрацоўкі, на працягу трох дзён трэба абмежаваць, а лепш наогул выключыць.
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…