Навіны

Навучальны корпус ГрГМУ плануюць пабудаваць побач з універсітэцкай клінікай

Навучальны корпус Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта плануюць пабудаваць побач з універсітэцкай клінікай, паведаміла рэктар ВНУ Алена Краткова на круглым стале на тэму «Павышэнне якасці медыцынскай адукацыі ў Беларусі», які праходзіў у прэс-цэнтры БЕЛТА.

Ёсць рашэнне аб выдзяленні зямельнага ўчастка, ВНУ прыступае да праектных работ. Пасля таго як будзе пабудаваны новы корпус, усе клінічныя кафедры размесцяцца не ў аддзяленнях, як цяпер, а будуць выведзеныя ў асобны корпус. Студэнты змогуць пры неабходнасці наведваць клінічныя аддзяленні, не парушаючы лячэбны працэс.

Акрамя таго, пачаты рамонт хірургічнага корпуса ўніверсітэцкай клінікі. Вядзецца рэканструкцыя студэнцкага інтэрната № 2. У 2019 годзе ўвялі ў строй інтэрнат на 1030 месцаў. Па словах рэктара, гэта павышае прэстыж ВНУ і стварае камфортныя ўмовы для пражывання студэнтаў, што немалаважна, паколькі яны могуць не адцягвацца на бытавыя праблемы і засяродзіцца на навучальным працэсе.

Што тычыцца ўніверсітэцкай клінікі, то гэты пілотны праект дазваляе адпрацаваць акадэмічныя веды на практыцы падчас навучання ў ВНУ. Алена Краткова заўважыла, што сімуляцыйныя цэнтры неабходныя, але вельмі важна навучыць студэнта мець зносіны з пацыентам, развіць навыкі збору анамнезу, агляду, правядзення дыягностыкі. Дзякуючы працы універсітэцкай клінікі гэта магчыма.

Практычна за год (праект стартаваў у 2019 годзе) атрымалася рэалізаваць многае. Вялася вялікая праца па распрацоўцы нарматыўнай базы, без якой існаванне ўніверсітэцкай клінікі было б немагчымым. Створаны клінічныя аддзелы, якія прыступілі да працы. Зараз вярстаюцца планы па навуковай, адукацыйнай і лячэбнай працы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024