Новости

У Гродне аднавілі запіс на карту паляка

Пасля доўгага перапынку праз эпідэмію каронавіруса беларусы могуць зноў здаць экзамен на веданне польскай мовы, гісторыі і традыцый Польшчы і атрымаць карту паляка, піша polsha24.com.

У Гродне ў будні, з 9.00 да 11.00, запісацца па тэлефоне на сустрэчу з консулам Польшчы з нагоды атрымання карты паляка могуць толькі тыя, хто плануе падоўжыць дзеянне дакумента, а таксама людзі, старэйшыя за 65 гадоў.

Усіх астатніх прэтэндэнтаў просяць рэгістравацца ў інтэрнэце, выслаўшы электронны ліст на адрас: grodno.kg.kartapolaka@msz.gov.pl альбо поштай на адрас Генеральнага консульства ў Гродне (вул. Будзёнага 48А, індэкс 230 023).

Кожны ліст у консульства павінны быць на польскай мове і ўключаць імя і прозвішча, адрас і нумар тэлефона адпраўніка. Заяўкі будуць разглядацца па чарзе ў адпаведнасці з датай адпраўлення паведамленні або лісты.

Таксама з 9 верасня Кіраванне Падляскага ваяводства (Podlaski Wojewódzki Urząd) у Беластоку аднавіла прыём заявак на атрыманне карты паляка. Праўда, пакуль толькі для непаўналетніх. Першымі на атрыманне КП змогуць разлічваць тыя непаўналетнія, якія павінны былі атрымаць дакумент у перыяд з 16 сакавіка 2020 года па 9 чэрвеня 2020 года, але не атрымалі з-за эпідэміі COVID-19.

Асобам, якія не змогуць перасекчы мяжу, будзе прызначаная новая дата наведвання Кіравання пасля адкрыцця мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024