Навіны

Суд над актывістам Мікалаем Верамеенкам перанеслі

Мікалая Верамеенку затрымалі 8 кастрычніка ў ДАІ, калі ён прыехаў пераафармляць аўтамабіль. На суткі яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 9 кастрычніка яго прывезлі ў суд Кастрычніцкага раёна, а затым судовае пасяджэнне перанеслі.

Мікалая адпусцілі. Судовае пасяджэнне паводле арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) прызначылі на 14 кастрычніка. Разам з ім з ІЧУ у суд даставілі чатыры гродзенца. Іх пасяджэння таксама перанеслі.

Справу вядзе суддзя Алена Тоўсцік-Самойлава. У працоўны дзень 9 кастрычніка яна павінна была разгледзець восем спраў паводле арт. 23.34 КаАП. На разгляд спраў у яе было б 10−30 хвілін.

Расклад працоўнага дня суддзі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024