Каля 60 гарадзенак і гарадзенцаў пажылога ўзросту сабраліся з кветкамі ў цэнтры Горадні. Бабулі сядзелі і размаўлялі. Міліцыянты папярэдзілі іх, што мерапрыемства недазволенае. Да іх пад’ехаў міліцэйскі аўтобус бяз знакаў, паведамляе С**бода.

«Нам гуляць можна ці адразу на могілкі ісьці?» — пытаюцца пэнсіянэркі.

На акцыі затрымалі «для праверкі дакумэнтаў» журналістаў Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча.

Акцыя пэнсіянэраў сабралася і ў Лідзе, перадае сьведка С**бодзе.

Пенсіянеры пайшлі маршам у бок вул. Ажэшка. Каля 15.50 пачаліся затрыманні. Hrodna.life вядома аб мінімум двух затрыманых пенсіянерках.

Пяць затрыманых даставілі ў РАУС для разглядаў, распавёў Hrodna.life Яўген Дудко з прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама. Які менавіта РАУС, ён не змог патлумачыць. Распачалі адміністрацыйны працэс. Больш падрабязна змогуць патлумачыць 13 кастрычніка.

«Адна з затрыманых — Валянціна Кіргізава, яна глядзіць за цяжкахворай бабуляй. У Валянціны засталіся ключы ад кватэры», — напісалі Hrodna.life чытачы.