Новости

У Лідзе ўпершыню ў Беларусі зрабілі аперацыю па пратэзаванні кату

У Беларусі прайшла аперацыя жывёле па пратэзаванні канечнасці. Яе правялі ў Лідзе ветеринарые лекары Павел Жульпа (Ліда) і Андрэй Елісееў (Гродна). Аперацыя доўжылася больш трох гадзін і скончылася паспяхова.

Кату па імя Філя — два гады, ён брытанскай пароды. Заднюю лапу яму ампутавалі каля года таму з-за хімічных траўмаў. Кот працягваў жыць, і цяпер з’явілася магчымасць зрабиць яго жыццё больш паўнавартасным, паведамляе «Гродно Плюс».

Рабіць аперацыю наважыўся лідскі ветурач Павел Жульпа, вучань расійскага ветэрынарнага хірурга Сяргея Гаршкова. Пратэз вырабілі са сплаву тытана і гидраксиапатыта ў Новасібірску з дапамогай 3D-прынтара. Яго вага — некалькі грамаў.

Важна было рассвидраваць костку правільна, каб не раскалоць імпланты, распавёў Павел Жульпа. «Гэта быў самы складаны этап аперацыі, паколькі гаворым пра памеры вельмі невялікія. Гэта каля 0,5 — 0,6 см», — патлумачыў ён. Затым выканалі імплантацыю, стабілізацыю і пасля гэтага ўшылі куксу. «Ушыванне куксы таксама было працаёмкім працэсам, паколькі мяккія тканіны з’яўляюцца асноўнымі ўскладненнямі пры пратэзаванні».

Яшчэ некаторы час пасля аперацыі пратэз будзе ўжыўляцца ў костку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024