Медыкі запісалі відэазварот, дзе патлумачылі, што на рост захворвання COVID-19 уплываюць не пратэсты, а пачатак навучальнага года ва ўмовах недастатковых супрацьэпідэмічных мер ва ўстановах адукацыі.

У відэа спецыялісты розных кірункаў медыцыны адзначылі, што чыноўнікі «спрабуюць ўздзейнічаць на мірных грамадзян-пратэстоўцаў, пераконваючы, што менавіта яны з’яўляюцца прычынай росту захворвання COVID-19». Яны падкрэслілі, што каранавірус распаўсюджваецца і ў невялікіх гарадах і вёсках, дзе няма вялікай колькасці людзей на пратэстах.

Таксама яны абурыліся тым, што на ідэалагічныя мерапрыемствы ўлады звозяць людзей на аўтобусах — найбольш эпідэміялагічна небяспечным транспартце, а на канцэртах садзяць паблізу адзін ад аднаго.

Нагадаем, 5 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя прызнала, што другая хваля каронавіруса прыйшла і ў Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка казаў, што самы вялікі рост захворвання коронавирусной інфекцыі зараз у Менску і віной таму — нядзельныя акцыі. «Хочуць хадзіць — хай хварэюць», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

Падчас акцыі пратэсту ў Мінску з гучнагаварыцеляў людзям кажуць, што хаваць твары пад маскамі забаронена. Гэта сапраўды прапісана ў артыкуле 11 Закона аб масавых мерапрыемствах, аднак праваабаронца Валянцін Стефановіч, каранавірус уносіць карэктывы ў такія пытанні.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).