Шматдзетным маці ў Беларусі могуць скараціць працоўны дзень з 8 да 7 гадзін. Пра гэта на канале СТВ заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

«Пры гэтым у поўным аб’ёме заработная плата, як за васьмігадзінны працоўны дзень», — дадала яна. Адпаведныя папраўкі ў Працоўны кодэкс Мінпрацы ў наступным годзе прапануе абмеркаваць з дэпутатамі, піша «Еўрарадыё».

Касцевіч таксама распавяла аб магчымай адмене спісу забароненых для жанчын прафесій. Зараз у ім 182 пазіцыі.

«Мы перш за ўсё працуем са скарачэннем шкодных і небяспечных умоў працы. Хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час прыйдзем да таго, што гэты пералік будзе адменены», — анансавала міністр.

Чытайце таксама: У Беларусі прынялі змены па працоўным стажы, сацпенсіях, ЭКА і дапамогах для шматдзетных