Інфармацыйны Telegram-канал NEXTA-Live і лагатып NEXTA прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, піша БелТА.

Пра гэта 20 кастрычніка паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда. Рашэнне аб прызнанні канала і лагатыпа экстрэмісцкімі вынес суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Міністэрству інфармацыі цяпер неабходна ўключыць інфармацыйны канал NEXTA-Live і лагатып NEXTA ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, прыняць меры па абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць аналагічныя назвы, і іх распаўсюджванню ў беларускім сегменце.

Рашэнне суда падлягае неадкладнаму выкананню.

Суд выявіў, што інфармацыйная прадукцыя (відэаролікі), размешчаная ў Telegram-канале NEXTA-Live ў перыяд з 9 па 11 жніўня 2020 года, утрымлівае прыкметы экстрэмісцкай дзейнасці ў адпаведнасці са арт. 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», а менавіта: арганізацыя і публічныя заклікі да ажыццяўлення масавых беспарадкаў.

Грамадзянская справа разгледжана па заяве Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

МУС праводзіць мерапрыемствы ў дачыненні да асоб, якія ў Telegram-канале NEXTA-Live ў перыяд з 9 па 11 жніўня 2020 года размясцілі пэўную інфармацыю. У ёй, як вынікае з заключэння Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) прыкмет праявы экстрэмізму, утрымліваюцца прыкметы экстрэмісцкай дзейнасці.