У Гродзенскай вобласці шукалі 59-гадовага жыхара вёскі Мінойты. 15 кастрычніка ён выехаў з роднай вёскі ў Масты і знік. Мужчыну знайшлі на наступны дзень у Літве. Як ён туды трапіў, невядома, але яго чакае суд.

Зьніклага па дарозе ў Масты мужчыну знайшлі ў Літве. Цяпер яго чакае суд

15 кастрычніка Станіслаў Кавалёнак прыехаў у Ліду, адтуль збіраўся на дызелі паехаць у Масты, аднак сеў у аўтобус і з’ехаў у невядомым кірунку. У той жа дзень, як мяркуецца, яго бачылі ў вёсцы Ліпнішкі.

У пошуках былі задзейнічаныя супрацоўнікі міліцыі і валанцёры лідскага выратавальнага атрада «Ангел». Месца знаходжання мужчыны ўжо вядома — цяпер ён знаходзіцца ў Літве, піша «Лидская газета».

— Са слоў дачкі зніклага, пасля перанесенай аперацыі і наркозу ў мужчыны назіраліся правалы ў памяці. Блізкія мужчыны мяркуюць, што ён пераблытаў аўтобусы і сеў на рэйс «Гродна-Ашмяны». Квітка ў яго, вядома, не было, таму па дарозе кіроўца аўтобуса высадзіў яго, як мяркуецца, у вёсцы Ліпнішкі. На наступны дзень, 16 кастрычніка, сваякам паведамілі, што зніклы знойдзены і знаходзіцца на тэрыторыі суседняй дзяржавы — Літвы. Па відэазапісу, прадстаўленым ўпаўнаважанымі службамі, блізкія мужчыны яго апазналі. Цяпер ён чакае суда, яму ставіцца ў віну незаконнае пранікненне на тэрыторыю іншай краіны. Гэта ўсё, што нам вядома, — распавяла адміністратар лідскага пошукава-выратавальнага атрада «Ангел» Таццяна Жоль.