Навіны

МУС: у Гродне кіроўца збіў і правёз на капоце міліцыянта. Распачалі крымінальную справу

У Гродне кіроўца збіў і працягнуў участковага — яму пашкодзілі нагу, цяпер ён на бальнічным, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Каля 19 гадзін 25 кастрычніка ўчастковы інспектар Ленінскага РАУС выйшаў з пад’езда дома № 28 па вуліцы Ліможа і ўбачыў, як мінак фатаграфаваў яго службовы аўтамабіль.

Міліцыянт спрабаваў даведацца пра мэту здымкі, аднак мужчына сеў у «БМВ Х5» і адмовіўся размаўляць. Затым, па версіі УУС, кіроўца збіў інспектара, які стаяў перад іншамаркай, працягнуў яго на капоце каля дзесяці метраў і скінуў на павароце.

Аўтамабіль затрымалі супрацоўнікі Гродзенскай пагранічнай групы ў пункце пропуску Прывалка. За рулём знаходзіўся 33-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Гродна. Мужчына распавёў, што знаходзіўся ў стане афекту і не хацеў нанесці шкоду супрацоўніку міліцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024