Супрацоўніка ААТ «Гродна Азот» Аляксандра Жука суд Кастрычніцкага раёна Гродна 28 верасня асудзіў на 30 сутак адміністрацыйнага арышту.

Як паведаміў БелаПАН калега Жука, ён патэлефанаваў жонцы і паведаміў пра арышт. Суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў двух несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Член незалежнага прафсаюза Аляксандр Жук знік рана раніцай 27 кастрычніка. Яго забралі на гутарку ў КДБ. Да суда ён знаходзіўся ў ізалятары.

На гэтым тыдні некаторыя супрацоўнікі прадпрыемства «Гродна Азот» далучыліся да пратэстнага руху і заявілі пра страйк.

Забастовка на «Гродно Азот»: больничные, поиск новых сотрудников и работа по 36 часов