4 лістапада ў Гродзенскім аблвыканкаме кіраўніцтву горада і вобласці прадставілі новага памочніка прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік сказаў на сустрэчы, што Юрый Караеў яму добра знаёмы. Яны былі прызначаныя міністрамі ў адзін дзень і пазнаёміліся ў Палацы Незалежнасці 11 чэрвеня 2019.

«З тых часоў нам давялося шмат узаемадзейнічаць. Разам перажывалі сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй. Вопыт узаемадзеяння, які ў нас ёсць, паказвае, што мы можам эфектыўна і добра ўзаемадзейнічаць на карысць нашай вобласці. Вобласць ад гэтага толькі выйграе», — сказаў Уладзімір Каранік.

Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка прызначыў былога міністра МУС Юрыя Караева памочнікам прэзідэнта ў Гродзенскай вобласці.

«Гэта новы этап у маім жыцці, у маёй службе і кар’еры. Некалькі, прызнаюся, нечакана, але вельмі цікава. Вельмі пастараюся дапамагаць і нікому не перашкаджаць. Рабіць усё, каб са мной было лепш і лягчэй за ўсіх у сілу маіх здольнасцяў. Ну, а далей паглядзім, зараз, думаю, казаць шмат не трэба», — сказаў Юрый Караеў на прадстаўленні.

Чытайце таксама: Караев или Караник? Кто сейчас главный в Гродно