У Гродзенскім абласным драматычным тэатры звольнілі яшчэ двух супрацоўнікаў - артыстку аркестра Паліну Левіну і акцёра Аляксея Станогу. Яны далучыліся да страйку 30 кастрычніка.

У афішы на лістапад Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра няма ўласных спектакляў, акрамя пастановак для дзяцей. 29 лістапада ў Гродне прыедзе Тэатральны цэнтр «АНТРАКТ» з Санкт-Пецярбурга з камедыяй «Мужей много не бывает».