Міліцыя выявіла людзей, якія на розных рэсурсах заклікалі гродзенцаў выходзіць на несанкцыянаваныя акцыі і здзяйсняць «дзеянні дэструктыўнага характару». Іх прыцягнуць да адказнасці, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Пачалі праверку па арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, растлумачылі Hrodna.life у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Пад праверку трапілі шэраг асоб. Праводзяць следчыя мерапрыемствы.

В Гродно начали задерживать администраторов районных чатов в Telegram. Им грозит уголовная статья

Усяго ў Гродзенскай вобласці па крымінальных справах, распачатых пасля выбараў прэзідэнта, праходзяць больш за 50 чалавек, паведамляе harodniaspring.org. Некаторыя з іх знаходзяцца ў ізалятарах, частка людзей выехалі, частка знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Еще одного гродненца начали судить за насилие над силовиками. На скамье — шесть потерпевших, которые его избили

В Гродно начали судить таксиста, которого избил ОМОН. Пострадавших двое, у одного — несколько синяков

«Было неприятно перед коллегами». 63-летнего гродненца начали судить за пинок в бедро милиционеру