Навіны

Жыхара Мастоў будуць судзіць за пудзілы міліцыянтаў і труны

У прыгарадзе Мастоў сталі з’яўляцца пудзіла праваахоўнікаў і труны з «цынічнымі» надпісамі. У гэтым абвінавацілі 38-гадовага гараджаніна і распачалі крымінальную справу за хуліганства (арт. 339 КК), паведамляе прэс-служба МУС. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

У асноўным пудзілы вывешвалі на аўтобусных прыпынках, а труны размяшчалі ў палях. Міліцэйскую форму мастаўчанін браў у знаёмага, чый сваяк раней праходзіў службу. Таксама мужчына размалёўваў месцы ў горадзе і стэлу пры ўездзе ў горад.

 — Шкадую, раскайваюся, прашу прабачэння ў супрацоўнікаў міліцыі, — сказаў на відэа абвінавачаны.

Таксама затрыманага палічылі вінаватым у несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Мастах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024