Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Уладзімір Каранік зноў гаворыць пра плато па COVID-19. Але колькасць тых, хто захварэў у Гродне не раскрывае - Hrodna.life - навіны Гродна

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік прагназуе выхад на плато па каранавірусу, паведаміла «Гродзенская праўда» 10 лістапада. Ужо на наступны дзень колькасць тых, хто захварэў, у краіне дасягнула антырэкорду з прыростам у 1057 новых выпадкаў за суткі. 12 лістапада зафіксавана 1098 новых выпадкаў, 13-га — 1167. У Гродне з 14 лістапада ўвялі маскавы рэжым.

Каб не ператварыць чаканае плато ў чарговы пік, трэба ўзмацніць прафілактычную працу, лічыць Каранік. «Сацыяльна адказныя паводзіны грамадзян — гэта ў тым ліку наша праца па шырокім інфармаванні насельніцтва праз усе магчымыя каналы. Прафілактыка — найлепшы сродак, але без валюнтарызму!» — цытуе газета кіраўніка вобласці.

Што такое «эфект плато»

Медики говорят об эффекте плато при распространении инфекции, когда количество заболевших не повышается в течении длительного периода. Тогда на графике зависимости скорости от времени появляется горизонтальная линия.

Медыкі кажуць пра эфект плато пры распаўсюдзе інфекцыі, калі колькасць тых, хто захварэў, не падвышаецца ў плыні доўгага перыяду. Тады на графіцы залежнасці хуткасці ад часу з’яўляецца гарызантальная лінія.

Калі плато дасягнута і адсотак пазітыўных тэстаў не перавышае 3% ад усіх тэставаных, лічыцца, што краіна спраўляецца з эпідэміяй. Другі паказчык спаду — штодзённая колькасць ачунянняў больш, чым новых заражэнняў.

Што адбываецца ў Гродне — невядома

Дадзеных пра колькасць праведзеных тэстаў і іх вынікі ў матэрыяле «Гродзенскай праўды» няма. Няма статыстыкі па каранавірусу і на іншых афіцыйных сайтах вобласці.

«Служба аховы здароўя вобласці гатова да аказання кваліфікаванай дапамогі пацыентам з каранавірусам. Ложкавага фонду дастаткова, медыцынскі персанал забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, сфармаваныя іх запасы. А галоўнае — у лекараў ужо ёсць каштоўны вопыт барацьбы з інфекцыяй. Для складаных выпадкаў разгорнутыя пункту падачы кіслароду. Зараз імі забяспечана больш за 35% ложкавага фонду, адведзенага пад COVID. Спецыяльна створаная камісія ацэніць рэзерв для падлучэння новых кропак ва ўсіх раёнах. Пры гэтым пастаўлена задача ў кожнай лячэбнай установе прадугледзець наяўнасць навучаных спецыялістаў для абслугоўвання кіслародных установак. Кампраміс немагчымы там, дзе на коне бяспека», — піша «Гродзенская праўда».

Чытайце таксама:

Зноў змагаемся з «псіхозам»?

Гарадзенскім гарвыканкамам распрацаваў і 12 кастрычніка зацвердзіў «Комплексны план мерапрыемстваў па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі (COVID-19) у горадзе Гродна»

План прадугледжвае пастаяннае «забеспячэнне аператыўнага інфармавання пра выяўленне асоб з каранавіруснай інфекцыяй» і «штотыднёвае інфармаванне старшыні Гродзенскага гарвыканкама аб эпідэміялагічнай сітуацыі па каранавіруснай інфекцыі».

Пункт 6 плана прадугледжвае таксама «правядзенне маніторынгу медыярэсурсаў на прадмет распаўсюджвання недакладнай інфармацыі, фарміравання панічных настрояў у грамадстве і дыскрэдытацыі працы дзяржаўных інстытутаў».