Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Лідзе распачалі крымінальную справу за разбітае акно са сцягам - Hrodna.life - навіны Гродна

17 лістапада каля 22:00 гадзін 52-гадовая жыхарка Ліды паведаміла ў міліцыю аб тым, што невядомыя асобы разбілі ёй акно камянямі, на якіх замацаваны запіскі з абразамі. Узбуджана крымінальная справа.

Жанчына патлумачыла, што ў яе на акне ў кватэры размешчаны дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Яна перакананая, што менавіта гэта стала прычынай агрэсіі з боку невядомых.

У Лідзе распачалі крымінальную справу за разбітае акно са сцягам

У ходзе расследавання інфармацыі ў мясцовых Telegram-каналах выявілі фота таго самага акна са сцягам. Незадоўга да здарэння ў тым жа канале апублікавалі фота невыяўленых асоб з бел-чырвона-белым сцягам з подпісам: «Людзі ідуць да цябе ў госці, адчыняй!», паведамляе Следчы камітэт.

На месцы здарэння следчы выявіў тры каменя з цыдулкамі. Два з іх прабілі шкло наскрозь, а адзін камень зваліўся на вуліцы. Па канфіскаваных аб’ектах прызначаны даследаванні. Дапытаныя пацярпелы і сведкі.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Асобы, якія маюць дачыненне да хуліганства, выяўляюцца.