Прызваны на зборы ў рамках праверкі боегатоўнасці памёр 17 красавіка. Паводле інфармацыі ўдзельнікаў збораў, ён падавіўся. Меркавана — кавалкам сала. Выпадак адбыўся на палігоне «Абуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі.

Рэзервіста спрабавалі рэанімаваць, каб ачысціць дыхальныя шляхі. Загінулага прызвалі ў 11-ю механізаваную брыгаду ў Слоніме. Яго дадзеныя пакуль невядомыя.

Спачатку пра смерць паведаміў Антон Матолька. Раней прычына смерці была невядомая. Міністэрства абароны не паведаміла пра выпадак.

Адрэагавалі толькі «Желтые Сливы», ускосна пацвердзіўшы інфармацыю. «Справа ў тым, што калі ў сілавых ведамствах здараецца няшчасце, спаборнічаць у падачы інфармацыі пра гэты факт з экстрэмістамі і трупаедамі накшталт сандаля, ніхто не збіраецца. < … > Уся інфармацыя ў падобных выпадках можа распаўсюджвацца толькі з дазволу родных і блізкіх, асабліва калі прычыны не звязаныя з праходжаннем службы…».