Па стане на 21 лістапада каронавірусам заразіліся 122 435 беларусаў, ачунялі і выпісаны 102 113 пацыенты, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Паводле афіцыйных дадзеных 1089 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі.

Прырост хворых за суткі ў Беларусі склаў 1588 чалавек. Напярэдадні быў — 1457, за дзень да гэтага — 1382. За апошнія суткі выпісалі 1364 чалавекі. Паводле афіцыйных звестак, за суткі памерлі 8 чалавек.

Усяго за перыяд распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 3 041 384 тэсту (31 894 тэст за апошнія суткі).

У Беларусі разглядаюць магчымасць вакцынавання ў 2021 годзе ад COVID-19 да 2 млн чалавек, інфармуе Мінздароўя.
«Мы плануем прышчапляць вакцынай ад COVID-19, пачынаючы з невялікіх груп насельніцтва. У выніку, мы плануем ахапіць вакцынацыяй да 2 млн чалавек», — сказаў Дзмітрый Піневіч, выконаўца абавязкаў міністра аховы здароўя.

Па ўсёй краіне ўведзены масачны рэжым. Гэта значыць, што ўсюды ў закрытых памяшканнях і ў людных месцах трэба быць у масцы.

Міністэрства аховы здароўя абвесціла аб мабілізацыі ўсіх лабараторый, на базе якіх могуць выконвацца такія даследаванні, для правядзення ПЦР-тэсты на COVID-19. У тым ліку задзейнічалі прыватныя медцэнтры і лабараторыі. Міністэрства аховы здароўя выказаў падзяку іх кіраўнікам. Усяго ў Беларусі больш за 50 лабараторый маюць права праводзіць тэставанне на каранавірусную інфекцыю Covid-2019 метадам ПЦР.

Мабілізавалі таксама студэнтаў медуніверсітэтаў старшых курсаў.

Перавод школаў на дыстанцыйную форму навучання пакуль не плануецца.

Чытайце таксама: