Гродзенцы 22 лістапада станавіліся па раёнах у ланцугі салідарнасці і выкрыквалі на вул. Савецкай «Жыве Беларусь!». Міліцыя паведаміла, што гродзенцы не падтрымалі заклікі «дэструктыўных Telegram-каналаў». І затрымала пяць чалавек.
На праспекце Кляцкова 10 чалавек выстраіліся ў ланцужок з бел-чырвона-белымі сцягамі. Затрымалі трох «найбольш актыўных удзельнікаў», сярод якіх была непаўнагадовая дзяўчына. Яе перадалі бацькам, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. У дачыненні да затрыманых хлопца і дзяўчыны пачалі адміністрацыйны працэс, хлопца пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда.
Яшчэ адну дзяўчыну затрымалі на вул. Яна выйшла з бела-чырвоным парасонам у краму, паведаміў яе муж крыніцы, блізкай да затрыманых. Дзяўчына чакала суда ў ізалятары. Лёс двух іншых затрыманых, якія фігуравалі ў спісах праваабарончага цэнтра «Вясна», невядомы.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…