Новости

Сёлета калядны кірмаш у Гродне будзе на Савецкай

Сёлета цантральны калядны кірмаш вырашылі перанесці з плошчы Леніна на Савецкую. Там жа будуць фотазоны і фудкорт. Да 7 снежня на плошчы ўжо ўсталююць ілюмінацыю, а 11 снежня адкрыецца кірмаш.

Тамсама будуць «гасцявыя зоны», дзе можна будзе паесці. На плошчы абяцаюць продаж калядных страў і глінтвейну.

— Мы хочам паспрабаваць новы фармат арганізацыі каляднага кірмашу. Гэта з улікам фудтраков, бо яны ў нас прадстаўлены ў горадзе, і фудкорта з аб’ектаў грамадскага харчавання, — расказала Надзея Грэбень, начальнік Упраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага гарвыканкама, на «Гродна Плюс».

У цэнтры плошчы будзе адна з самых высокіх навагодніх ёлак Гродна. Астатнюю частку Савецкай падзеляць на зоны: прадуктовую, прамтаварную з сувенірамі і падарункамі, ёлачны базар і фотазоны.

З дэкаратыўных святлівых фігур створаць цэлы гарадок. Над ім працуюць спецыялісты «Горсвета» і падрадчыкі з Мінска.

З панядзелка на Савецкай ўжо пачалі збіраць навагоднюю ёлку, а да 7 снежня плануюць завяршыць устаноўку светладынамічных арт-аб'ектаў і ілюмінацыі.

Калядная кірмаш на Савецкай плошчы будзе працаваць з 11 снежня да 17 студзеня.

Чытайце таксама: Девять новогодних елок и 86 000 лампочек. Когда Гродно украсят к Новому году

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024