Навіны

Праезд на новым мосце ў Гродна зробяць у снежні

Новы мост у Гродне звязаў два берагі - злучылі левую і правую частку канструкцыі. Зрабілі мантаж апошняга руславага пралёта. У снежні зробяць тэхналагічны праезд і дэмантуюць стары чыгуначны мост, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс». Пачалі будаўніцтва год таму.

Мост злучыць дзве часткі горада, знізіць загружанасць транспартам і палегчыць рух.

Асновай для гэтага аўтамабільнага моста паслужыў стары, чыгуначны, пабудаваны яшчэ ў савецкія гады. Даўжыня новага будынка складзе 240 метраў, а шырыня праезнай часткі ў адным кірунку — 9 метраў. Мост стане чатырохпалосным, з абодвух бакоў будуць зробленыя тратуарныя дарожкі шырынёй паўтара метра.

Участак дарогі, які неўзабаве злучыць мікрараён Паўднёвы і вуліцу Карскага, палепшыць сітуацыю з перамяшчэннем транспарту ў горадзе. У першую чаргу, знізіцца нагрузка на Румлёўскі мост, па якім цяпер ездзяць з Кляцкова і двух бакоў праспекта Янкі Купалы. Акрамя гэтага, па новым мосце будзе зручна дабірацца ў цэнтр. Па развязцы будзе магчымасць з’ехаць альбо на Белуша, альбо на Касманаўтаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024