Навіны

Пункт выдачы заказаў OZ адновіць працу ў Гродне

Новы пункт самавываза OZ у Гродне пачне працу 1 снежня на вул. Сацыялістычнай, 38. Аб гэтым кампанія паведаміла ў Instagram. Папярэдні пункт самавываза спыніў працу 29 лістапада, крама — 1 лістапада.

1 лістапада магазін OZ у ГЦ «Нёман» зачынілі па рашэнні Дзяржкамітэта па стандартызацыі. Крама не працавала 26 кастрычніка — дзень «народнага ультыматуму». 1 лістапада прадаўцы распавялі Hrodna.life, што ў краме спрабавалі вырашыць пытанне. Тым не менш, магазін па дадзеным адрасе працаваць не будзе.

OZ закроет в Гродно пункт выдачи заказов. Магазин ранее закрыли по решению Госстандарта

Screenshot: Hrodna.life

Адміністрацыя гандлёвага цэнтра «Нёман» адмовілася патлумачыць прычыны закрыцця newgrodno.by. Таксама newgrodno.by паведамілі, што крама OZ у Гродне адкрыецца ў іншым месцы.

Кампанія OZ уключае ў сябе адзін з найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-магазінаў OZ.by і сетка рознічных магазінаў OZ. Першы магазін брэнда OZ адкрыўся ў 2009 годзе. Сетка ўключала ў сябе 28 магазінаў па ўсёй Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024