«Я быў прыемна здзіўлены». Караеў распавёў пра свой прыезд у Гродна і чаканні

Юрый Караеў распавёў, што быў прыемна здзіўлены стаўленнем да яго людзей у Гродзенскай вобласці. Былы міністр унутраных спраў змяніў пасаду і месца жыхарства ў канцы кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго сваім памочнікам па Гродзенскай вобласці.

«Я прыехаў у Гродна і, натуральна, думаў, што чым заходней рэгіён, тым ён трошкі больш праблемны, складанейшы ў дачыненні да ўсходніх. І быў прыемна здзіўлены, што мае чаканні не зусім апраўдаліся», — заявіў Караеў у інтэрв'ю СТВ.

Ён распавёў, як у першыя дні яго працы на новай пасадзе да яго падышлі два маладыя чалавекі: заўважылі яго і «нечакана змянілі маршрут» — накіраваліся ў яго бок.

«Я імгненна вызначыў, што яны ідуць з добрымі намерамі. Падышлі, павіталіся, назваліся і папрасілі дазволу паціснуць руку. І сказалі: «Дзякуй вам за тое, што вы разам са сваім калектывам органаў унутраных спраў ратавалі краіну і выратавалі яе», — распавёў Караеў.



Пасля выбараў у Гародні пачаліся масавыя пратэсты. Гэта быў адзіны рэгіён, які змог дамагчыся крокаў насустрач з боку ўладаў, нагадвае «Еўрарадыё». Але гэтыя крокі досыць хутка згарнулі, узмацніўся ціск. Тым не менш, пратэсты працягваюцца. Падчас маршу пенсіянераў 23 лістапада Караеў выходзіў пагутарыць з удзельнікамі акцыі. Прэзыдэнцкі памочнік выйшаў з машыны, падышоў да людзей і стаў абурацца, навошта яны ходзяць, а потым з’ехаў.

Чытайце таксама: Тест: Караник или Караев? Узнай чиновника по цитате

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024