Новости

Ратавальнікі дасталі з глыбокага калодзежа бяздомнае кацяня ў Гродзенскай вобласці

8 лістапада да ратавальнікаў звярнуўся жыхар вёскі Старына Дзятлаўскага раёна і паведаміў пра тое, што ў яго калодзежы на глыбіні каля 20 метраў знаходзіцца кацяня. Выцягнуць яго не атрымлівалася, піша grodno.mchs.gov.by.

Высветлілася, што раніцай мужчына падышоў да калодзежа набраць вады і пачуў мяўканне. Агледзеўшыся вакол, нікога не знайшоў і здагадаўся, што гукі раздаюцца з дна. Ён падсвятліў ліхтарыкам і ўбачыў кацяня. Узровень вады быў каля паўметра, і гаспадар пры дапамозе помпы адпампаваў яе, каб жывёла не захлынулася.

На падворку ўсталявалі трыногу, пры дапамозе лябёдкі апусцілі байца ўніз і паспяхова эвакуіравалі кацяня. Пасля правядзення выратавальнай аперацыі мужчына малога адагрэў, пакарміў і пакінуў у сябе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024