Першы этап конкурсу бізнес-ідэй 18 Гродзенскага ІнвестУікэнда і Дня Эксперта паспяхова адбыўся. Для ўдзелу ў першым этапе было зарэгістравана 44 конкурсныя праекты. Экспертнае і доследнае журы выбрала 14 праектаў, якія праходзяць у другі фінальны этап конкурсу.
Пераможцы будуць вызначаныя з улікам ацэнак экспертаў і вынікаў адкрытага галасавання. Паглядзець усе заяўкі можна тут. Прагаласаваць за ўпадабаны праект можна да 21 снежня.
ІнвестУікенд і Дзень Эксперта — гэта некамерцыйнае мерапрыемства, дзелавы форум, у якім адначасова ўдзельнічаюць пачаткоўцы і бізнесмены, стартаперы, студэнты, эксперты і інвестары. Усе мерапрыемствы XVIII Гродзенскага ІнвестУікенда і Дня Эксперта пройдуць у анлайн фармаце. Больш падрабязную інфармацыю чытайце тут.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…