Пра прапановы па новых падатках і павышэнні ставак распавёў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах. Па яго словах, некаторыя стаўкі могуць павысіць часова — «для кампенсацыі выдаткаў з-за COVID-19», піша БелТА. У тым ліку прапанавалі спаганяць плату за перасячэнне мяжы на машыне.

Гэта будзе мясцовы збор, які могуць дазволіць уводзіць абласным Саветам дэпутатаў. Браць яго прапануюць у пунктах пропуску за перасячэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі. Гэта закране транспартныя сродкі, максімальная маса якіх не перавышае 5 тон — тое бок усе легкавыя. Памер пошліны складзе не больш за 3 базавыя велічыні (81 рубель).

Нагадаем, што з 21 снежня ў Беларусі ўводзяць часовую забарону на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску. Афіцыйна яе таксама звязваюць з каронавірусам.

Чытайце таксама:

Таксама Міністэрства фінансаў прапануе даць права мясцовым Саветам дэпутатаў павялічваць або памяншаць стаўкі адзінага падатку з ІП і іншых фізічных асоб у залежнасці ад віду дзейнасці.

Сувязь, ПВТ і гандлёвыя цэнтры

Акрамя таго прапануюць у 2021−2022 гадах часова павысіць стаўку падатку на прыбытак для аператараў сотавай сувязі і аператара па абавязковаму аказанню ўніверсальных паслуг электрасувязі з 18% да 30%.

Мінфін прапанаваў і павышэнне стаўкі падаходнага падатку з даходу фізічных асоб, атрыманых па працоўных дамовах ад рэзідэнтаў ПВТ і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», з 9% льготных да 13%. 13% - базавая стаўка для ўсіх фізічных асоб.

Акрамя таго, прапаноуюць адкарэктаваць спіс прадуктаў, у дачыненні да якіх прымяняецца паніжаная стаўка ПДВ у памеры 10%. Паніжаную стаўку ПДВ могуць адмяніць і ў дачыненні да лекаў.

Для ламбардаў стаўку падатку на прыбытак прапануецца павялічыць з 25% да 30% .

Могуць павысіць і стаўку зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя участкі пад гандлёвыя цэнтры, у тым ліку і іх аўтастаянкі, з 0,7% да 1,5% ад кадастравага кошту.

Усё на каранавірус

Кійко нагадаў, што ў дачыненні да Беларусі ўжываюць санкцыі, і мы «застаемся сам-насам з праблемай кавіда». Павышэннем падаткаў разлічваюць сабраць каля 800 млн рублёў. Іх абяцаюць накіраваць на барацьбу з COVID-19, і каля паловы сродкаў - у мясцовыя бюджэты. У гэтым годзе на барацьбу з каронавірусам з бюджэту дадаткова накіравалі каля 600 млн. рублёў, у тым ліку на даплаты медыкам. Акрамя таго, каля 1,5 млрд было накіравана ў рэальны сектар эканомікі на фоне пандэміі.

Чытайце таксама: Рядовой омоновец получает больше врача? Гродненцы вышли под поликлинику на акцию протеста