Упершыню ў Гродне ў Цэнтры рамёстваў «Наследие» адкрылася рэзідэнцыя навагодняга чараўніка. Там размясцілі навагоднія дэкарацыі, стылізаваныя пад казачную лясную зону, а гасцей чакае забаўляльная праграма з гульнямі і танцамі, тэатралізаванае шоу казачных герояў, тэатр-батлейка і многае іншае, піша grodnonews.by.

Кожны дзень з 10.00 да 19.00 наведвальнікаў будуць сустракаць Зімачка-зіма — памочніца Дзеда Мароза. Працаваць маёнтак Дзеда Мароза будзе да 13 студзеня наступнага года.

У рамках навагодняй праграмы правядуць квэст-гульню: прыйдзецца працаваць па станцыях, адгадваць і вырашаць рэбусы. Яшчэ адзін сюрпрыз — навагодняя пошта. Прама з маёнтка можна адправіць ліст галоўнаму чараўніку краіны ў Белавежскую пушчу. Адказ ад яго адпраўніку забяспечаны.

Яшчэ ёсць магчымасць пазнаёміцца з працай майстэрняў Цэнтра рамёстваў, наведаць майстар-класы. На адным з іх, напрыклад, можна зрабіць сваімі рукамі сувеніры.