У Гродзенскай вобласці ў мясцовыя УУС з папраўчых устаноў вярнуўся 301 чалавек. Амністыя пачалася 18 траўня і доўжылася да 21 лістапада 2020 года, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

На 21 лістапада пад амністыю падпалі 409 асуджаных, якія стаяць на ўліках крымінальна-выканаўчай інспекцыі вобласці: 356 мужчын і 53 жанчыны.

Амністыю прымянілі па некаторых відах пакарання. У большасці выпадкаў - абмежаванне волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Тэрмін пакарання скарацілі 106 асуджаным. Адмовілі ў амністыі 224 асобам.

Хто падпаў пад амністыю

У першую чаргу, вызваленне ад пакарання ўжывалі да непаўналетніх, цяжарных, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, асобаў, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, інвалідаў I і II груп, а таксама да іншых катэгорый грамадзян, асуджаных за злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх.

Амністыя сярод непаўналетніх

Амніставалі 40 непаўналетніх. З імі правялі прафілактычную працу. Адзін непаўнагадовы, вызвалены з выхаваўчай калоніі, працаўладкаваны ў раённую ЖКГ сартавальнікам другаснай сыравіны.

Працаўладкаванне амніставаных

Міліцыя з органамі па працы занятасці і сацыяльнай абароне працаўладкавалі 145 чалавек. Траім дапамаглі з аднаўленнем дакументаў. Дамовіліся з «Чырвоным Крыжам» аб выдзяленні 1000 набораў са сродкамі асабістай гігіены, бытавымі маскамі, мылам, сродкам для мыцця галавы, зубной пастай, шчоткай і г. д., а таксама прадуктамі і вадой.

Колькасць рэцэдываў зменшылася

 — Нельга сказаць, што ўсе амніставаныя асобы сталі на шлях выпраўлення і скарысталіся шанцам пачаць новае жыццё. На жаль, у іх ліку — некалькі непаўналетніх. Разам з тым амністыя не аказала істотнага негатыўнага ўплыву на стан рэцыдыўнай злачыннасці ў вобласці. Па выніках студзеня-лістапада колькасць злачынстваў, учыненых раней судзімымі, знізілася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, — распавёў «МВ» начальнік аддзела па наглядзе за выканаўчай дзейнасцю падпалкоўнік міліцыі Ігар Сеўко.