Навіны

У Беларусі са студзеня пачнуць вакцынацыю ад каранавіруса. Хто першым атрымае вакцыну

Па стане на 21 снежня каранавірусам заразіліся 175 416 беларусаў, паведамляе Мінаховы здароўя. Беларусь выдала рэгістрацыйнае пасведчанне на вакцыну «Спутник V» расійскай вытворчасці, піша прэс-служба ведамства.

Прырост хворых за суткі ў Беларусі склаў 1893 чалавек, выпісалі 1295 чалавек. Паводле афіцыйных звестак, за суткі памерлі 9 чалавек. Усяго з пачатку распаўсюджвання віруса ў Беларусі ачунялі і выпісаны 152 930 пацыентаў, памерлі 1333 чалавекі паводле афіцыйных дадзеных.

За мінулыя суткі выканана 16 660 тэстаў.

Вакцынацыя беларусаў ад каранавіруса з дапамогай расійскай вакцыны «Спутник V» пачнецца ў студзені, калі паступіць першая партыя вакцыны, распавёў 21 снежня міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

На першым этапе вакцынацыі будуць падлягаць медыцынскія работнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншых сфер, вымушаныя ў сілу прафесіі кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Вакцыну яны атрымаюць бясплатна.

«Вакцына зарэгістравана ў краіне, дадзены дазвол на клінічнае прымяненне дадзенай вакцыны, — адзначыў Піневіч. — Вакцына можа прымяняцца на тэрыторыі нашай краіны ўжо ў межах не клінічных выпрабаванняў, а звычайнай працы. Цяпер стаяць пытанні далейшай пастаўкі і г. д.».

Чытайце таксама: «Мы говорим о рисках, и мы напугали население». Что стоит знать о вакцинах от COVID-19

Беларусь стала першай краінай, якая прыняла ўдзел у клінічных выпрабаваннях вакцыны «Спутник V» Гам Ковид Вак. Рэгістрацыйнае дасье вакцыны «Спутник V» (Гам-КОВИД-Вак) было пададзена ў Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя на працэдуру ўмоўнай дзяржаўнай рэгістрацыі ў лістападзе 2020 года.

У Беларусі даследаванне вакцыны «Спутник V» трэцяй фазы праводзіцца на чатырох клінічных базах. У яго былі ўключаны 100 удзельнікаў. Усе 100 удзельнікаў даследавання трэцяй фазы атрымалі першую вакцынацыю, другую вакцынацыю прайшлі 98 суб’ектаў, бо ў двух пацыентаў была выяўлена каранавірусная інфекцыя пры абавязковым тэставанні перад увядзеннем другой дозы. Назіранне за ўдзельнікамі даследавання працягнецца на працягу 180 дзён (6 месяцаў) пасля чаго будзе падрыхтавана фінальная справаздача.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024