Навіны

Са жніўня па гуманітарных прычынах у Літву і Польшчу з’ехалі амаль тысяча беларусаў

Са жніўня па гуманітарных прычынах у Літву выехалі 387 беларусаў, у Польшчу — удвая больш. У Літве дапускаюць, што будзе павялічвацца колькасць выпадкаў перасячэння мяжы з просьбай пра прытулак.

«За ўвесь перыяд са жніўня па 20 снежня на тэрыторыю Літоўскай рэспублікі па асаблівых гуманітарных прычынах з дазволам міністра ўнутраных спраў прыбыла 347 грамадзян Беларусі, 74 грамадзяніна звярнуліся па прытулак», — паведаміў кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ) Рустамас Любаевас, піша Delfi.

Па дадзеных службы і Міністэрства ўнутраных спраў, за тыдзень па гуманітарных прычынах прыбылі яшчэ 40 беларусаў, па прытулак звярнуліся 2 чалавекі.

Любаевас паведаміў, што колькасць беларусаў, якія прыбылі ў Польшчу, і тых, хто папрасіў там прытулку, удвая вышэй, чым у Літве. Значыць, у Польшчу прыбыла 606 беларусаў, а па прытулак звярнуліся 127.

«Цяпер складана ацэньваць, ці будуць дазваляць грамадзянам Беларусі выязджаць з краіны, каб звяртацца па прытулак, або па гуманітарных прычынах, аднак у перыяд з 1 лістапада па 20 снежня павялічылася колькасць выпадкаў, калі грамадзяне Беларусі прыбываюць на тэрыторыю Літоўскай рэспублікі праз дзяржмяжу, баючыся праверак на пунктах кантролю або з просьбай пра прытулак. Можна прагназаваць, што такія выпадкі будуць пачашчацца», — дадаў ён.

З 21 снежня ў Беларусі ўведзены часовы забарона на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску. Афіцыйна яго звязваюць з каранавірусам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024