Новости

МакДональдс у Беларусі скараціў выкарыстанне пластыкавых адходаў на 3,5 тоны ў 2020 годзе

У 2020 годзе МакДональдс у Беларусі запусціў шэраг змяненняў, якія дазволяць мінімізаваць уплыў на навакольнае асяроддзе. З запускам «МакФлуры Орео» змянілі ўпакоўку «МакФлуры», адмовіўшыся ад выкарыстання пластыкавай накрыўкі. Гэта дазволіла скараціць колькасць адходаў у выглядзе пластыкавай накрыўкі амаль на дзве з паловай тоны пластыка. Спажыванне яшчэ тоны пластыка скарацілі дзякуючы замене поліэтыленавай упакоўкі для цацак новых калекцый «Хэпі-Міл» на папяровую.

З дваццатых дзён снежня кампанія пачала тэставаць ініцыятыву, якая дазваляе наведвальнікам у зале сталічнага рэстарана МакДональдс на вул. Прытыцкага, 28 адмовіцца ад выкарыстання пластыкавай трубачкі да халоднага напою. У выпадку неабходнасці трубачку дадуць па просьбе наведвальніка. Трубачкі па змаўчанні выдаюць на МакДрайв, дастаўцы, да напояў для маленькіх дзяцей у «Хэпі-Міл» і ў замовах навынас.

У пілотным рэстаране наведвальнікі былі гатовыя адмовіцца ад трубачкі для паляпшэння экалогіі. Адмова ад пластыкавых трубачак толькі ў апошнюю дэкаду снежня і толькі ў адным рэстаране сеткі дазволіць МакДональдс скараціць выкарыстанне пластыка на 50 кілаграмаў да канца года. Са студзеня ў рэстаранах гасцям прапануюць папяровыя трубачкі, якія разам з заменай большай часткі пластыкавай упакоўкі на папяровыя або драўляныя аналагі дазволяць скараціць выкарыстанне пластыка ў рэстаранах больш чым на палову ад агульнай колькасці ўсёй упакоўкі.

Што яшчэ МакДональдс робіць для экалогіі

У рамках напрамку стратэгіі «Упакоўка і перапрацоўка» уся ўпакоўка, якая выкарыстоўваецца для прадуктаў ва ўсіх рэстаранах па ўсім свеце, да 2025 года будзе вырабляцца з аднаўляльных, перапрацаваных і сертыфікаваных матэрыялаў. На канец 2020 года карпарацыя МакДональдс ужо прайшла 60% шляху ў гэтым кірунку.

МакДональдс у Беларусі 100% папяровай і кардоннай упакоўкі вырабляе з перапрацаванай і сертыфікаванай сыравіны без шкоды лясам. Пастаўшчыкі рыбы і морапрадуктаў выкарыстоўваюць метады рыбалоўства па стандартах MSC. Кава ў МакДональдс вырашчана з клопатам аб навакольным асяроддзі і пра людзей, якія працуюць на вытворчасці. Гэта пацвярджаюць міжнародныя сертыфікаты UTZ і Rain Forest Alliance, а таксама многія карпаратыўныя аўдыты, якія праходзіць кожны пастаўшчык, ухвалены карпарацыяй МакДональдс.

Даведка

МакДональдс — найбуйнейшая сетка грамадскага харчавання ў свеце, якая налічвае больш за 38 000 рэстаранаў у 120 краінах па ўсім свеце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024