Новости

«Анемічны рост». Што прадказваюць беларускай эканоміцы на 2021

Пры ўмове адсутнасці новых шокаў эканоміку Беларусі ў 2021 годзе чакае анемичный рост на ўзроўні каля 1%. Да такой высновы прыйшлі эксперты Цэнтра макраэканамічных даследаванняў расійскага «Сбербанка» ў выніковым аглядзе 2020 года, піша «БелаПАН».

Аналітыкі адзначаюць, што Беларусь, у адрозненне ад астатніх краін, у 2020 годзе сутыкнулася і з эканамічным, і палітычным шокам.

Эксперты нагадалі, што ад хуткасці аднаўлення сусветнай эканомікі ад наступстваў пандэміі будуць залежаць аб’ёмы экспарту.

Таксама на думку экспертаў, ступень палітычнай напружанасці таксама вызначыць жорсткасць палітыкі Нацыянальнага банка Беларусі, рост ці падзенне беларускага рубля і інфляцыю.

Яшчэ адным вызначальным фактарам будуць адносіны з Расіяй як з асноўным гандлёвым партнёрам. Масква падтрымлівае Беларусь і праз крэдыты, інвестыцыі, энергетычную субсідыю. Узмацненне напружанасці паміж краінамі можа адкласці аднаўленне Беларусі пасля крызісу на невядомы час, лічаць аналітыкі.

Падтрымка дзяржпрадпрыемстваў небяспечная

Таксама эксперты лічаць небяспечнай для Беларусі дыскусію аб аднаўленні эмісійнага дырэктыўнага крэдытавання дзяржпрадпрыемстваў. Такая палітыка можа прывесці да паўтору гіперінфляцыі і падзення рубля, як у 2011−2012 гадах. Стаўка на неэфектыўны і маштабны дзяржсектар назапашвае ў эканоміцы дысбаланс, які можа прывесці да цяжкіх наступстваў, пішуць у аглядзе.

У сваім базавым прагнозе на 2021 год эксперты Цэнтра макраэканамічных даследаванняў закладваюць паступовае аднаўленне сусветнай эканомікі, паслабленне палітычнай напружанасці, захаванне падтрымкі Расіі і адмову ад эмісійнай падтрымкі дзяржпрадпрыемстваў.

«У гэтых умовах, якія прадугледжваюць адсутнасць новых шокаў, Беларусь чакае анэмічны рост каля 1%», — гаворыцца ў аглядзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024