Новости

Агучана дата правядзення Усебеларускага народнага сходу

Стала вядома дата правядзення Усебеларускага народнага сходу. Яе назваў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па падрыхтоўцы сходу, паведамляе Telegram-канал «Пул первого». Ён таксама сказаў, што магчыма, гэта будзе важнейшы форум і ў гісторыі беларускага народу.

«Усебеларускі народны сход пройдзе 11−12 лютага», — паведамляе Telegram-канал, блізкі да прэс-службы Лукашэнкі.

Традыцыйна на двухдзённы сход з’язджаюцца прадстаўнікі розных галін улады, кіраўнікі і супрацоўнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі розных арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны. Раней паведамлялася, што ў гэты раз на «народным вечы» будуць прадстаўлены канстытуцыйныя змены,&nbsp. Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў: адрозненне народнага сходу ад папярэдніх мае быць ў тым, што на яго будуць выносіцца не толькі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, але і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі.

VI Усебеларускі народны сход стане найважнейшым форумам пяцігоддзя, сказаў Лукашэнка. «Але паколькі вялікае бачыцца на адлегласці, праз некаторы час мы, можа, зразумеем, што гэта важнейшы форум і ў гісторыі нашага народа. У сілу таго моманту, які краіна перажывае», — цытуе яго БелТА.

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024